БДІПЧ/АБСЕ адкрывае місію па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
Мінск, 26 жніўня 2015 года - Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) сёння афіцыйна адкрыла місію па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, прызначанымі на 11 кастрычніка. Місія па назіранні за выбарамі прыбыла ў адказ на афіцыйнае запрашэнні уладаў Беларусі.
Місію ўзначальвае пасол Жак Фор, яна ўключае асноўную каманду з 11 экспертаў, якія працуюць у Мінску, і 36 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія будуць размешчаны ў групах па два назіральника па ўсёй краіне. Акрамя таго, БДІПЧ запросіць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў для маніторынгу выбарчага працэсу ў дзень выбараў.
Місія будзе ажыццяўляць назіранне за выбарамі, каб вызначыць іх адпаведнасць абавязальніцтвам у рамках АБСЕ, іншым міжнародным абавязацельствам і стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству. Назіральнікі будуць уважліва сачыць за працэсамі рэгістрацыі кандыдатаў і выбаршчыкаў, агітацыйнымі мерапрыемствамі, працай выбарчай адміністрацыі і адпаведных урадавых органаў, выбарчым заканадаўствам і яго прымяненнем, а таксама разглядам скарг, якія звязаны з выбарамі. У рамках назірання місія будзе таксама праводзіць маніторынг асвятлення кампаніі ў СМІ.
У ходзе назірання місія сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і асобных кандыдатаў, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.
У дзень выбараў назіральнікі будуць сачыць за адкрыццём выбарчых участкаў, ходам галасавання, падлікам бюлетэняў і падвядзеннем вынікаў. Для ажыццяўлення назірання ў дзень выбараў місія плануе аб'яднаць намаганні з дэлегацыямі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і іншых парламенцкіх партнёраў.
Заява аб папярэдніх высновах і заключэннях будзе апублікавана на наступны дзень пасля выбараў. Канчатковы даклад аб назіранні за ўсім выбарчым працэсам будзе апублікаваны прыкладна праз два месяцы пасля завяршэння выбарчага працэсу.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, на сайт http://www.osce.org/odihr/elections/belarus або зьвязвайцеся з Алісай Каломбі, аналітыкам МНВ па СМІ, па тэлефоне +375 33 659 1985 (мабільны) альбо праз alice.colombi@odihr.by
альбо
з Томасам Раймерам, прадстаўніком БДІПЧ па сувязях з грамадскасцю, па тэлефоне + 48 609 522 266 (мабільны) альбо праз thomas.rymer@odihr.pl.